Моладзь БНФ стварае камісію па абароне студэнтаў
На працягу апошняга тыдня мы назіраем пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Людзей пачынаюць ўсё больш запалохваць, пачаліся пасадкі на суткі, выпісваюць пратаколы і штрафы, праходзяць вобшукі на офісах дэмакратычных сіл. Асабліва вялікі ціск аказваецца на маладых людзей: школьнікаў, студэнтаў каледжаў і ўніверсітэтаў, працоўную моладзь.

За апошнія пару дзён на нашых актывістаў павялічыўся ціск з боку адміністрацый навучальных устаноў. У Мінску спрабуюць адлічыць кіраўніка Моладзі БНФ Юрыя Лукашэвіча, пагражалі адлічэннем актывістам, якія ў пятніцу раздавалі беларускія стужкі ў цэнтры Мінска. У Брэсце 10-класніка, які ўдзельнічаў ў маршы недармаедаў, запалохваюць адлічэннем і стратай працы для маці. У Бабруйску пужаюць спецслужбамі і арміяй актывістаў Моладзі БНФ, якія ўдзельнічылі ў маршы. Таксама прыходзяць паведамленні з Гомеля пра прыход міліцыі ў інтэрнаты ўніверсітэтаў, дзе шукаюць тых, хто расклейваў улёткі. У Віцебску пужаюць працоўную моладзь, што яны згубяць працу, калі выйдуць на мітынг 25 сакавіка.

Усё пералічанае падмацоўвае той факт, што рэпрэсіі і ціск на моладзь узрастаюць. Менавіта гэта заахвоціла нас да стварэння камісіі па абароне правоў моладзі. Новаствораная камісія будзе дапамагаць моладзі незалежна ад яе прыналежнасці да той ці іншай арганізацыі.

Акрамя збору інармацыі пра ціск і кантроль за сітуацыяй, мы гатовы дапамагчы з прадстаўнікамі СМІ, з юрыдычнай падтрымкай на ўсіх этапах пагрозы ці ціску. У кожным выпадку мы гатовы персанальна разглядзець вашую справу і дапамагчы знайсці выхад з дадзенай сітуацыі ці дапамагчы іншымі шляхамі.

Каб звярнуцца да нас па дапамогу ці распавесці пра факт ціску, вы можаце напісаць нам на пошту [email protected] ці прыйсці на офіс (г.Мінск, вул.Чарнышэўскага 3) і распавесці пра сітуацыю.

Вельмі важна памятаць, што любы ціск з'яўляецца незаконным і ніхто не мае права вас адлічыць па палітычных матывых. Не бойцеся распавесці пра гэта, а мы зробім усё, каб дапамагчы вам.
Made on
Tilda