Адбылося трагічнае шэсцце з нагоды Чарнобыльскай катастрофы

26 красавіка адбылося трагічнае шэсцце з нагоды Чарнобыльскай катастрофы. Моладзь БНФ прыняла актыўны ўдзел у Чарнобыльскім Шляху - 2016.

Чарнобыльскі Шлях - штогадовае шэсцце памяці аб ахвярах Чарнобыльскай катастрофы. У гэтым годзе ўдзел узялі больш за 1000 беларусаў.

На жаль, беларуская ўлада не звяртае патрэбнай увагі на гэтую праблему і не жадае ўздымаць тэму Чарнобыльскай трагедыі, больш таго, яна будуе АЭС у краіне, дзе 25 адсоткаў насельніцтва жыве на забруджаных тэрыторыях.

Сёння беларуская ўлада зноў паказала сваю нікчэмнасць, калі не прапусціла людзей(паставіла турнікеты без папярэдняй дамовы),каб ускласці кветкі да капліцы.

Чарнобыльская трагедыя - гэта незагойная рана нашай краіны, яна яшчэ будзе доўга адгукацца ў Беларусі. Таму забывацца пра гэта нельга!

Вечная памяць ахвярам Чарнобыля...
Made on
Tilda