Адбыўся VI з'езд Моладзі БНФ

9 кастрычніка ў Мінску адбыўся VI з'езд Моладзі БНФ. На з'ездзе прысутнічалі дэлегаты з розных гарадоў Беларусі, якія абралі кіраўніка арганізацыі, а таксама прынялі шэраг зменаў у арганізацыі.

На з'ездзе Моладзі БНФ было адменена рашэнне V з'езда аб скасаванні пасады кіраўніка арганізацыі і вырашана змяніць сымбаль арганізацыі на герб Фенікс.

Таксама дэлегаты ўнеслі змены ў палажэнне Моладзі БНФ:

- абмежавалі колькасць разоў знаходжання на пасту кіраўніка арганізацыі да двух,

- стварылі Раду, якая будзе складацца з намеснікаў кіраўніка, кіраўнікоў гарадскіх арганізацый і кіраўнікоў накірункаў,

- абмежавалі паўнамоцтвы кіраўнікоў.

Пасля змен адбыліся выбары кіраўніка арганізацыі. Ім стаў выконваючы абавязкі кіраўніка Моладзі БНФ Юрый Лукашэвіч.
Made on
Tilda