Адкрытыя дэбаты – адкрытае грамадства!

Моладзь БНФ у рамках кампаніі 20/20 запускае рэспубліканскую кампанію па правядзенню дэбат-клубаў сярод беларускай моладзі ў розных кутках нашай краіны. Адукацыйны сэнс дэбатаў складаецца ў тым, што моладзь, якая прымае удзел у дэбатах, набывае найважнейшыя здольнасці:

- абгрунтоўваць пазіцыю, выкарыстоўваючы дакладную аргументацыю,

- аналізаваць атрыманую інфармацыю і канцэнтравацца на сутнасці праблемы,

- усталёўваць лагічныя сувязі паміж з'явамі,

- адрозніваць факты і пункты гледжання, выяўляць памылкі, фальсіфікацыі і стэрэатыпы.

Нашы дэбаты будуць праходзіць у розных формах і па розных правілах, мы будзем выкарыстоўваць розныя методыкі правядзення дэбатаў. Можна будзе сабраць сваю каманду і паспрабаваць свае сілы ці далучыцца да іншай. Можна ўдзельнічаць у якасці гледачоў, а таксама ацэньваць удзельнікаў дэбатаў, а мы ў сваю чаргу паспрабуем зрабіць для вас сяброўскую атмасферу і зацікавіць тэмамі дэбатаў.

Нашы дэбаты будуць праходзіць на розныя цікавыя і актуальныя тэмы, але і вы самі можаце прапанаваць свае тэмы, якія вам цікавыя, бо ў нас няма забароненых тэм.

Наша кампанія праходзіць пад назвай "Адкрытыя дэбаты – адкрытае грамадства", бо мы верым, што толькі праз дыялог, праз уменне не толькі размаўляць, але і слухаць, праз уменне адстойваць сваю пазіцыю мы зможам зрабіць наша грамадства больш адкрытым і прагрэсіўным.

Наш дэбат-клуб мы вырашылі назваць у гонар амерыканскага палітыка ХХ стагоддзя, які дамогся перамогі свабоды над таталітарызмам у змаганні каштоўнасцяў супраць СССР і дапамог народам Усходняй Эўропы скінуць ярмо камунізму, харызматычнага лідэра і бліскучага аратара Рональда Рэйгана.

Першыя дэбаты пройдуць ужо 6 лютага ў Мінску і будуць яны на тэму: "Моладзь павінна мець права голасу з 16 гадоў". Сачыць за дэбат-клубам можна на нашай старонцы ў кантакце.

Калі вы жадаеце прыняць удзел у нашых дэбатах ці ў вас узніклі нейкія пытанні, то пішыце нам па адрасе: [email protected]
Made on
Tilda