Актывіста Моладзі БНФ спрабуюць звольніць з працы, бо той не мае даведкі з СІЗА
Сябра Рады Моладзі БНФ Аляксея Маркевіча з Ліды спрабуюць звольніць з працы, бо той не мае даведкі з СІЗА, што адбываў адміністрацыйны арышт (яго прэвентыўна затрымалі перад Днём Волі).

Гісторыя пачалася 24 сакавіка 2017 пасля таго як Аляксей адмовіўся працаваць у суботу ( 25 сакавіка), пры гэтым на працы яму пагражалі тым, што ім зацікавіліся супрацоўнікі КДБ. Калі актывіст вяртаўся з працы, то каля дома яго затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і Аляксей да суда правёў трое сутак у СІЗА. У панядзелак суд прызнаў Аляксея Маркевіча вінаватым у тым, што той нібыта "лаяўся і размахваў рукамі" пры затрыманні і пакараў трыма суткамі арышту.

Пасля актывіст некалькі разоў спрабаваў узяць даведку аб тым, што тры дні ён знаходзіўся ў турме, але кожны раз яму адмаўлялі, бо начальнік турмы знаходзіцца ў адпачынку. Сёння на працы яму сказалі, што звальняюць яго за тое, што ён прапусціў працу, але пасля сказалі, што даюць яму тэрмін да панядзелка. Пасля заканчэння каледжа Аляксей быў размеркаваны на адпрацоўку ў ААТ "БудВектар", у выпадку калі Аляксея звольняць, то з-за невыканання ўмоў адпрацоўкі ён будзе вымушаны сплаціць больш за 7000 рублёў.

Ніжэй вы можаце паглядзець відэа затрыманне Аляксея Маркевіча, ён запусціў прамую трансляцыю, калі да яго падыйшлі супрацоўнікі міліцыі:
Made on
Tilda