Актывісты Моладзі БНФ звярнуліся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і да Дзяржаўнага памежнага камітэта

У сувязі з увядзеннем Расійскай Федэрацыі памежнай зоны на мяжы з Рэспублікай Беларусь актывісты Моладзі БНФ Марк Грыневіч з Брэста і Арцём Касавараў з Гомеля звярнуліся да прэзідэнта РБ і да дзяржаўнага памежнага камітэта РБ з патрабаваннем прыняць неабходныя меры па ўсталяванню памежнай зоны з нашага боку, а таксама выказаліся пра неабходнасць увядзення паўнавартаснага кантролю на мяжы на ўсходзе нашай краіны.

Арцём Касавараў
Акрамя таго кіраўнік гомельскай арганізацыі Моладзі БНФ Арцём Касавараў просіць "разглядзець пытанне аб усталяванні паўнавартнаснай мяжы з РФ і стварэння неабходнай інфарструктуры, што толькі дапаможа ўзмацніць добрыя адносіны з РФ, абароніць нашу краіну ад трафіку наркотыкаў, зброі, нелегальных мігрантаў і ўзмацніць нашу незалежнасць і суверэнітэт," – гаворыцца ў звароце да памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Марк Грыневіч
У той жа момант актывіст нашай арганізацыі з Брэста звярнуўся з аналагічнай просьбай да кіраўніка дзяржавы Лукашэнкі А.Р., але разам з тым Марк Грыневіч просіць кіраўніка краіны "як мага хутчэй стварыць памежныя групы на мяжы з РФ дзеля аховы ўсходняй мяжы, што дапаможа ўзмацненню незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь." – перакананы актывіст.

Юрый Лукашэвіч
"Мы цалкам падтрымліваем патрабаванні і прапановы нашых актвывістаў, але разам з тым хочам адзначыць, што такія захады патрэбна было ўводзіць ужо даўно, але на жаль да гэтага моманту больш за 1200 км нашай усходняй мяжы не знаходзіцца пад належнай абаронай, што стварае вялікую небяспеку для незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь," – адзначае кіраўнік Моладзі БНФ Юрый Лукашэвіч.

Аляксей Дарашэнка
"Таксама заклікаем грамадзян Рэспублікі Беларусь накіроўваць свае звароты ў адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем аднавіць мяжу з РФ, каб наш з вамі голас пачулі," – сказаў намеснік Моладзі БНФ Аляксей Дарашэнка.
Прэс-служба Моладзі БНФ
Made on
Tilda