Гадавіна падпісаньня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР

27 ліпеня Моладзь БНФ прыняла ўдзел у вялікім пікеце прысьвечаным гадавіне падпісаньня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. З сабой мы прынеслі плякаты "Незалежнасьць - гэта .." і шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.
На пікеце мы зьбіралі подпісы за рэабілітацыю Ларысы Геніюш, а таксама за вылучэньне Аляксея Янукевіча ў кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў.

Парадавала, што, нягледзячы на адсутнасьць плякатаў і стэндаў у падтрымку кампаніі за рэабілітацыі Ларысы Геніюш, простыя мінакі падыходзілі і цікавіліся кампаніяй, а таксама запытвалі, дзе можна было падпісацца.
Made on
Tilda