Гомельскія актывісты Моладзі БНФ за вуліцы Быкава і Караткевіча!

Зусім нядаўна мы пабачылі з вамі добрую навіну, што ў Гомелі з'явяцца вуліцы Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча, а ўжо ўчора мы даведаліся, што такіх вуліц не будзе, бо "жыхары супраць". Вельмі слаба верыцца ў такое, каб жыхары адмовіліся ад такіх назваў вуліц на карысць нейкага камуніста і Яблыневай з Грушавай. Ды і ўвогуле ці было тое грамадскае абмеркаванне?

Таму з сённяшняга дня мы пачынаем збор подпісаў за наданне новым вуліцам імя Васіля Быкава і Ўладзіміра Караткевіча, бо лічым іх вартымі прадстаўнікамі нашай краіны, якія вядомыя далёка па-за межамі краіны.

"З сённяшняга дня мы пачынаем збор подпісаў за наданне новым вуліцам імя гэтых славутых пісьменнікаў, бо вельмі сорамна, што ў Гомелі дагэтуль няма вуліц у іх гонар" - адзначыў кіраўнік гомельскай арганізацыі Моладзі БНФ Арцём Касавараў.

"Таксама заклікаем усіх грамадзян РБ, у першую чаргу гамельчан, пісаць электронныя ці пісьмовыя звароты ў Гомельскі савет дэпутатаў з просьбай надаць новым вуліцам назвы ў гонар Васіля Быкава і Ўладзіміра Караткевіча" - сказаў намеснік кіраўніка гомельскай арганізацыі Яраслаў Субоцін

"Таксама сёння мы звернемся да кіраўніка нашай арганізацыі з просьбай направіць афіцыйны запыт з просьбай патлумачыць, калі праходзілі грамадскія абмеркаванні і чаму інфармацыі пра іх не было. А пасля гэтага паспрабуем дамагчыся новых грамадскіх слуханняў, бо гэты выпадак з боку мясцовых улад лічым вельмі нізкім" - адзначыў сябра гомельскай арганізацыі Глеб Ялфімаў

У бліжэйшы час нашыя актывісты плануюць наведаць Касцюкоўку, каб пазбіраць там подпісы і паразмаўляць з мясцовымі жыхарамі, а таксама будуць збіраць подпісы на вуліцах горада.

Заклікаем усіх далучыцца да збора подпісаў, а таксама напісаць звароты ў мясцовы савет дэпутатаў з просьбай надаць новым вуліцам назвы ў гонар гэтых выбітных прадстаўнікоў нашай нацыі.
Made on
Tilda