Кінапаказы ад Моладзі БНФ
Моладзь БНФ ладзіць шэраг кінапаказаў у рамках кампаніі #Геніюш2016, сусветнага дня правоў чалавека і перадкалядны паказ у Гомлі.

"Калі такая ініцыятыва будзе запатрабаваная, то мы будзем праводзіць такія паказы часцей і ў розных гарадах Беларусі" - адзначыў намеснік кіраўніка арганізацыі Віталь Палавінскі.
Брэст

9 снежня а 18:30

Запрашаем вас 9 снежня а 18:30 па адрасе г.Брэст, вул. Маякоўскага 46 (офіс "Дзедзіч") на кінапаказ стужкі "Няскораная" у рамках кампаніі #Геніюш2016. Уваход вольны. Прыходзь сам і запрашай сяброў.

Cтужка складаецца з дзвюх частак па 30 хвілінаў кожная і прымеркаваная да 100-х угодкаў нараджэння вялікай беларускі. У ёй выкарыстоўваюцца інсцэнізацыі, унікальныя кіна- і аўдыёзапісы, рэдкія і малавядомыя фотаздымкі. Сваімі думкамі пра Ларысу Геніюш дзеляцца Уладзімір Арлоў, Аляксей Пяткевіч, Міхась Чарняўскі, Данута Бічэль ды іншыя.

Вядзе фільм вядомы беларускі паэт і літаратуразнаўца Міхась Скобла, для якога Ларыса Геніюш – асоба фенаменальная: "Я нават не ведаю, з кім яе можна параўнаць. Яна пражыла сваё жыццё так годна, праўдзіва і сумленна, нібы мела перад сабою накрэслены найвышэйшаю воляю шлях. І з гэтага шляху яна не сышла ні на сантыметр! Усё ў яе жыцці было не выпадковым. І прозвішча Геніюш (у перакладзе з лацінскай – дух-ахоўнік), і залатая Прага, і нават ГУЛАГ. Бо толькі дух чалавечы, прайшоўшы праз неймаверныя выпрабаванні, вытрымаўшы іх і загартаваўшыся, мае права сам-насам размаўляць з вечнасцю».

Спасылка на мерапрыемства: https://vk.com/event134187925



Мінск

9 снежня а 18:00

Запрашаем вас 9 снежня а 18:00 па адрасе Чарнышэўскага 3 на кінапаказ стужкі "Непокоренный" да сусветнага дня правоў чалавека. Уваход вольны. Прыходзь сам і запрашай сяброў.

Фильм о времени после падения апартеида, когда Южная Африка провела у себя Кубок мира по регби 1995 года. Тогда шел первый президентский срок Нельсона Манделы, который пытался использовать все возможности, чтобы прекратить многолетнее непонимание между белым и чернокожим населением страны.

Спасылка на мерапрыемства: https://vk.com/event134187100

Гомель

9 снежня а 18:00

Запрашаем вас 9 снежня а 18:00 па адрасе г.Гомель, вул. Палеская 52 на кінапаказ стужкі "Адзін дома па-беларуску". Уваход вольны. Прыходзь сам і запрашай сяброў.

Амерыканскае сямейства адпраўляецца з Чыкага ў Еўропу, але ў спешцы збораў бесталковыя бацькі забываюць дома... аднаго са сваіх дзяцей. Юнае стварэнне, аднак, не губляецца і дэманструе цуды вынаходлівасці. І калі ў дом залазяць рабаўнікі, ім даводзіцца не раз пашкадаваць аб сустрэчы з мілым дробкай.

Спасылка на мерапрыемства: https://vk.com/club134444067



Мінск

11 снежня а 17:00

Запрашаем вас 11 снежня а 17:00 па адрасе Чарнышэўскага 3 на кінапаказ стужкі "Няскораная" у рамках кампаніі #Геніюш2016. Уваход вольны. Прыходзь сам і запрашай сяброў.

Cтужка складаецца з дзвюх частак па 30 хвілінаў кожная і прымеркаваная да 100-х угодкаў нараджэння вялікай беларускі. У ёй выкарыстоўваюцца інсцэнізацыі, унікальныя кіна- і аўдыёзапісы, рэдкія і малавядомыя фотаздымкі. Сваімі думкамі пра Ларысу Геніюш дзеляцца Уладзімір Арлоў, Аляксей Пяткевіч, Міхась Чарняўскі, Данута Бічэль ды іншыя.

Вядзе фільм вядомы беларускі паэт і літаратуразнаўца Міхась Скобла, для якога Ларыса Геніюш – асоба фенаменальная: "Я нават не ведаю, з кім яе можна параўнаць. Яна пражыла сваё жыццё так годна, праўдзіва і сумленна, нібы мела перад сабою накрэслены найвышэйшаю воляю шлях. І з гэтага шляху яна не сышла ні на сантыметр! Усё ў яе жыцці было не выпадковым. І прозвішча Геніюш (у перакладзе з лацінскай – дух-ахоўнік), і залатая Прага, і нават ГУЛАГ. Бо толькі дух чалавечы, прайшоўшы праз неймаверныя выпрабаванні, вытрымаўшы іх і загартаваўшыся, мае права сам-насам размаўляць з вечнасцю».

Спасылка на мерапрыемства: https://vk.com/event134189011
Made on
Tilda