Марафон маленькіх цудаў з Моладдзю БНФ

Зусім хутка пачнуцца навагоднія святы, ва ўсіх будзе святочны настрой, мы ўсе збяромся за сямейным сталом, але ёсць людзі ў якіх сям'і няма. Але мы можам зрабіць цуд для іх.

З пачатку лістапада і да канца снежня Моладзь БНФ плануе наведваць дзіцячыя дамы па Беларусі, каб павіншаваць дзетак, зрабіць для ніх навагоднюю імпрэзу.

Прапануем вам далучыцца да маленькага марафона цудаў. Вы можаце дапамагчы з падарункамі, валанцёрамі ці выступоўцамі.

Калі вы жадаеце перадаць падарунак, стаць валанцёрам нашага маленькага марафона, дапамагчы з імпрэзай ці напрыклад з аўтамабілем, то напішыце нам на скрыню: [email protected]
Made on
Tilda