Моладзь БНФ адзначае адзінаццацігоддзе

Было гэта так даўно, што ўжо ніхто і не памятае калі, але Вікіпедыя кажа, што паўстала нашая арганізацыя 7 лістапада 2005.

За гэтыя гады нашая арганізацыя прайшла праз "узлёты і падзенні", розныя выпрабаванні, але даказала сваю "жывучасць", неабходнасць і патрэбнасць. За гэтыя 11 год праз нашую арганізацыю прайшлі шмат маладых людзей, якія зараз знаходзяцца ў розных сферах жыцця і з'яўляюцца паспяховымі бізнэсоўцамі, палітыкамі, журналістамі, грамадскімі дзеячамі і г.д.

Зараз у Моладзі БНФ ужо чацвёртае пакаленне маладых людзей, якія самааддана працуюць для вольнай і незалежнай Беларусі, якія не толькі мараць, але і робяць усё магчымае для новай Беларусі.

Дзякуй усім тым, хто ствараў, развіваў нашую арганізацыю і робіць гэта зараз, бо разам мы вялікая сіла, якая зможа змяніць краіну.

Прапануем усім былым і новым актывістам Моладзі БНФ, усім жадаючым павіншаваць арганізацыю і расказаць пра свой удзел у ёй, цікавыя моманты і гд. Выкладайце свае гісторыі, пажаданні, віншаванні сабе на старонку, дадавайце фатаздымкі і публікуйце пад хэштэгам #moladzbnf11
Made on
Tilda