Моладзь БНФ асуджае прызначэньне кіраўніка кампартыі міністрам адукацыі

Прызначэньне міністрам адукацыі І.В. Карпенкі нясе небясьпеку не толькі для сыстэмы адукацыі, але і для ўсяго беларускага грамадзтва.

На адказную пасаду прызначаны чалавек, які не хавае сваіх беларусафобскіх поглядаў, дзейсна падтрымлівае аднаўленьне савецкай імпэрыі, а таксама з'яўляецца адным з кіраўнікоў адыёзнай арганізацыі СКП-КПСС, якая ставіць за мэту ліквідацыю дзяржаўнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь. Адным з апошніх учынкаў І.В. Карпенкі наяпрэдадні прызначэньня стаўся фарс з адкрыцьцём у Менску новага помніка У. Ульянаву (Леніну), які выглядаў надзіва камічна ва ўмовах відавочнага краху камуністычнай ідэі.

Прызначаны міністр ніколі не меў дачыненьня да практычнай пэдагагічнай працы, будуючы сваю кар'еру выключна ў межах ідэалагічнай вертыкалі.

Ва ўмовах, калі беларуская адукацыя мае даўнія і сістэмныя праблемы на ўсіх узроўнях, для яе адраджэньня патрэбныя якасныя і эфектыўныя рэформы. Змест даўна сасьпелых захадаў адбываецца прызначэнне на пасаду міністра адукацыі чалавека, шырока вядомага сваімі камуністычнымі поглядамі ў духу савецкай ідэалогіі, дзеяннямі, скіраванымі на абмежаванні правоў і свабодаў грамадзян, а таксама прапагандай не нацыянальных каштоўнасцяў, а ідэалагічных пазіцый "рускага міру". Такая асоба не здольная адэкватна рэалізаваць далучэньне Беларусі да эўрапэйскай адукацыйнай прасторы ў межах Балонскага працэсу, што з'яўляецца сёньня адной з асноўных задачаў для беларускай вышэйшай школы. Ад новага міністра не варта чакаць захадаў па забесьпячэньні канстутцыйнага права беларусаў на атрыманье адукацыі на роднай мове – наадварот, мінулыя заявы і ўчынкі І.В. Карпенкі сьведчаць, што беларуская школа можа сутыкнуцца з новай хваляй русіфікацыі.

Гэткае кадравае рашэнне пагражае паглыбленьнем ідэалагізацыі беларускай адукацыі, не нясе ніякага падвышэння якасці адукацыі, стварае наўпроставую пагрозу нацыянальным каштоўнасцям і суверэнітэту Беларусі праз пашырэнне ўплыву варожых для нашай незалежнасці ідэяў аднаўлення камуністычнай сыстэмы.

Моладзь БНФ рашуча пратэстуе супраць прызначэньня міністрам адукацыі кіраўніка камуністычнай партыі. Ад імя беларускай моладзі мы заяўляем пра недавер новаму прызначэнцу і заклікаем беларускую педагагічную супольнасьць да пільнасьці і супраціву верагодным спробам насаджэньня І.В. Карпенкам камуністычнай ідэалогіі і русіфікатарства ў навучальных установах.

Заява Рады Моладзі БНФ. 16.12.2016
Made on
Tilda