Моладзь БНФ прапаноўвае адмяніць святкаванне Кастрычніцкай рэвалюцыі 7 лістапада
Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года хаця і мелі ўскоснае дачыненне да гісторыі нашай краіны, але перадусім звязаныя з гісторыяй Расіі. 7 лістапада была заўсёды чужой датай для беларусаў, бальшавікі, якія захапілі ўладу ў Расеі ў гэты дзень, прынесьлі нашаму народу толькі кроў, галечу ды пакуты. Нават цяперашняя расейская ўлада, якая ёсьць ідэйным спадкаемцам бальшавікоў, адмовілася ад сьвяткаваньня, каб фармальна дыстанцыявацца ад злачынстваў бальшавікоў, а мы дагэтуль сьвяткуем на дзяржаўным узроўні.

Мы лічым, што ў нашай гісторыі ёсць шмат іншых важных падзеяў, якія, на жаль, дагэтуль не адзначаюцца на дзяржаўным узроўні.

Прапануем беларускаму ўраду ўвесці на дзяржаўным узроўні святкаванне 25 сакавіка і зрабіць гэты дзень выходным — утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, важнейшай падзеі ў гісторыі нашай дзяржаўнасці.

7 лістапада прапануем не святкаваць, не рабіць гэты дзень выходным і не размяркоўваць ніякіх дзяржаўных сродкаў нават на мінімальныя выдаткі, звязаныя з гэтым ганебным перажыткам мінулага.
Made on
Tilda