Моладзь БНФ просіць МУС РБ даць прававую адзнаку выказванням Жырыноўскага, а таксама патрабуе забараніць яму ўезд на тэрыторыю РБ

У сродках масавай інфармацыі прагучала заява дэпутата дзярждумы Ў.Жырыноўскага, якая пасягае на тэрытарыяльную цэласнасць РБ:
"Што хоча Лукашэнка? Асобную дзяржаву, але цэны няхай будуць унутрырасійскімі. З якой нагоды? Тады давайце вы будзеце часткай нашай дзяржавы".

Максім Солад
Актывіст Моладзі БНФ з Брэста Максім Солад звярнуўся ў МУС РБ з патрабаваннем даць прававую адзнаку выказванням Жырыноўскага, а таксама разглядзець пытанне аб забароне ўезда Ўладзіміру Жырыноўскаму ў Рэспубліку Беларусь.

"Я звярнуўся да Міністэрства унутраных спраў з патрабаваннем даць прававую адзнаку выказванням Жырыноўскага, бо такое выказванне прагучала з вуснаў дэпутата дзярждумы РФ", – кажа Максім Солад.

Таксама актывіст з Брэста папрасіў разглядзець пытанне аб забароне ўезду Ўладзіміру Жырыноўскаму ў Рэспубліку Беларусь, так як такія выказвання з вуснаў Жырыноўскага гучаць ужо не першы раз у бок нашай краіны і мы павінны адэкватна рэагаваць на дадзеныя выпадкі, калі жадаем паважаць сябе як народ і сваю краіну.

Аляксей Маркевіч
"На жаль, такія выказванні з боку прадстаўнікоў расейскай улады гучаць ужо не першы раз, але наша краіна ніяк не рэагуе на гэта і дазваляе публічна розным маргіналам прыніжаць нашу краіну і пасягаць на тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь", – адзначае кіраўнік лідскай арганізацыі Моладзь БНФ Аляксей Маркевіч.

Мікіта Краснакуцкі
"Мы лічым вельмі важным рэагаваць на дадзеныя выпадкі, каб паказаць нашу рашучасць абараняць тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць Рэспулікі Беларусь", – перакананы сябра Рады Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі.

Аляксей Дарашэнка
"Негледзячы на адказ МУС РБ мы будзем і надалей рабіць усё дзеля таго, каб абараніць незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Кожны павінен зразумець, што наша краіна з'яўляецца самастойнай і толькі беларускі народ можа вырашаць куды яму ісці і што рабіць. Мы з радасцю чакаем гасцей у нашай краіне, але вельмі важна, каб госці не забывалі, што яны госці" – лічыць намеснік кіраўніка Моладзі БНФ Аляксей Дарашэнка.
Прэс-служба Моладзі БНФ
Made on
Tilda