Моладзь БНФ распачала кампанію па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты

5 ліпеня Моладзь БНФ афіцыйна распачала кампанію па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты. Разам з лідарам Партыі БНФ, які вылучаецца па Аўтазаводскай выбарчай акрузе нумар 92 мы зрабілі першы пікет, каля кінатэатра "Кастрычнік", каб даць старт выбарчай кампаніі Партыі БНФ. Ужо заўтра вы можаце пабачыць нашы пікеты каля кінатэатра "Кастрычнік" з 10:00 да 12:00 і каля ДК МАЗ а 13:00. Запрашаем вас на свае пікеты, прыходзьце самі і прыводзьце сяброў! Адкажым на ўсе пытанне, распавядзем пра Моладзь БНФ і г.д., а таксама можаце прыходзіць з нацыянальнымі сцягамі, у нацыянальнай вопратцы, каб разам з намі пастаяць у пікеце! Да сустрэчы!
Made on
Tilda