Моладзь БНФ запускае акцыю "Мы – Беларусь!"

Камуністычная партыя Беларусі і яе моладзевая арганізацыя правялі мітынг "Мы - СССР" і запусцілі акцыю сэлфі #Я_СССР.

Яны публічна выступілі за адраджэнне краіны, якой не існуе ўжо 25 гадоў, і за знішчэнне Рэспублікі Беларусь – нашай Радзімы і Айчыны нашых продкаў. Нам вельмі дзіўна, што дзяржаўныя ворганы Беларусі не палічылі патрэбным зьвярнуць увагу на гэты правакатыўна антыдзяржаўны чын.

Але мы, Моладзь БНФ, ведаем дакладна, што нашая Радзіма – гэта Рэспубліка Беларусь. І нашая гісторыя – гэта Полацкае княства, Турава-Пінскае княства, Вялікае Княства Літоўскае, БНР і БССР.

Не звяртаючы ўвагі на лёсам пакрыўджаных камуністаў, заклікаем паказаць ім, што наша гісторыя вельмі багатая і старажытная, і што самае каштоўнае, што ў нас ёсць на сённяшні дзень – гэта НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ нашай краіны.

Моладзь БНФ запускае акцыю "Мы – Беларусь!". Прапануем вам рабіць фатаздымкі каля помнікаў выбітных беларусаў, нашых старажытных замкаў і палацаў і г.д. Рабіце такія фатаздымкі разам з сябрамі, адныя і выкладайце ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #Я_Беларусь і рабіце невялікае апісанне пра фота, чаму незалежнасць вельмі каштоўная рэч для вас, чаму вы любіце Беларусь, а таксама заклікайце сваіх сяброў і знаёмых зрабіць гэта. Таксама можаце раздруковаваць ці намаляваць на паперы хэштэг #Я_Беларусь, фатаграфавацца і выкладаць з апісаннем у сацыяльныя сеткі пад гэтым жа хэштэгам. Жыве Незалежная Беларусь!
Made on
Tilda