Перамаглі тады, пераможам і зараз: моладзь патрабуе мяжы з Расеяй

У 502 гадавіну бітвы пад Воршай актывісты беларускіх моладзевых палітычных арганізацыяў выпусьцілі відэа з патрабаваньнем усталяваць цывілізаваную мяжу з Расеяй. Моладзь Руху "За Свабоду", Маладыя Хрысьціянскія Дэмакраты, Моладзь БНФ, Маладыя Сацыял-Дэмакраты — Маладая Грамада і Маладыя Дэмакраты далучыліся да патрабаваньня. "Мы патрабуем цывілізаванай мяжы з Расеяй. Каб спыніць наркотыкі і зброю. Каб абараніць сябе. Каб жыць у незалежнай Беларусі" — так тлумачаць маладзёны сваё патрабаваньне. Працэс здымкі відэа здымаўся апэратарамі ў цывільным (бачна на відэа). Каля дзесяці супрацоўнікаў спэцслужбаў пільнавалі ўдзельнікаў акцыі. "Мы маем права на свой дом. Мы маем права на Эўрапейскую будучыню. Мы маем права на Беларусь" — гучыць у відэа. "Перамаглі тады, пераможам і зараз" — так скончваецца відэа.
Made on
Tilda