Прадстаўнікі Моладзі БНФ удзельнічаюць у Rada Forum

Прадстаўнікі Моладзі БНФ удзельнічаюць у Rada Forum, дзе прадстаўляюць нашу арганізацыю. Таксама праходзіць збор подпісаў за моладзевую кампанію #Геніюш2016. Кожнаму госцю раздаецца #беларускаястужка. На форуме прысутнічае шмат замежнікаў, абмяркоўваюцца праблемы моладзевай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.
РАДА — гэта парасонавая арганізацыя і моладзевая платформа, якая прадстаўляе інтарэсы беларускіх моладзевых НДА на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
РАДА прасоўвае ў Беларусі еўрапейскую мадэль моладзевай палітыкі, імкнецца вывучыць, аналізаваць і даносіць да адрасатаў патрэбы беларускай моладзі.
Сёння ў Раду аб'яднана 19 арганізацый-сябраў.
Made on
Tilda