Студэнта БНТУ пазбавілі інтэрната за ўдзел у Моладзі БНФ

Студэнта 3 курса БНТУ Яўгенія Сядзько пазбавілі інтэрната за ўдзел у Моладзі БНФ.

"Першы раз з ціскам па палітычных матывах я сустрэўся падчас выбарчага цырку 2015 году. Тады мне патэліла куратар (Ольга Канстанцінаўна) і сказала наступнае: "Почему ты еще не проголосовал? За тобой уже милиция идет! Бегом на участок!"

Другі раз мяне пачалі ціснуць падчас кампаній: "#студэнтысупраць", "Марш студэнтаў", "Танчым за рэформы" і маёй асабістай "Предметы по выбору в БНТУ". Спачатку мяне выклікалі на бяседу з куратарам БНТУ і з КДБ, які мне прапанаваў супрацоўнічаць, ад чаго я адмовіўся. Тады праз дзень мяне паклікаў да сябе першы прарэктар БНТУ (Вершына Георгій Аляксандравіч). Ён пагражаў мне адлічэннем за ўдзел у гэтых кампаніях і связі з БНФ, а таксама за тое, што я адправіў электронны зварот з патрабаваннем транспарэнтнасці бюджэта універсітэта.

У выніку, мяне не засялілі ў інтэрнат."

#stop_cisk

Ірыска супраць ціску! - новая кампанія Моладзі БНФ, напраўленая на барацьбу з ціскам па палітычных матывах у школах, каледжах, універсітэтах, на працы і г.д.

Made on
Tilda