"У адміністрацыі каледжа былі ўпэўненыя, што мяне хтосьці спансуе"

У рамках кампаніі "Ірыска супраць ціску!" актывіст Моладзі БНФ з Ліды распавядае сваю гісторыю, якая адбылася, калі ён навучаўся ў Навагрудскім дзяржаўным аграрным каледжы. На аўдыёзапісах вы зможаце пачуць "доблесную" адміністрацыю гэтага каледжа і як яны "адважна" змагаюцца з пранікненнем адэптаў ДзяржДэпу:)

"Спробы выключыць мяне з каледжа пачаліся яшчэ на другім курсе, падставай для іх служылі паштоўкі VIRUS AMAROKA, якія прыйшлі на інтэрнат. Палохалі не толькі выключэннем, але і КДБ.

Далей пачалося смешнае, яны пачалі заходзіць у ВК і чытаць маю сцяну. Гэта мяне нават крыху весяліла, таму што ім даводзілася раздрукоўваць дзясяткі запісаў, якія знаходзяцца на маёй сцяне (аўдыёзапіс ngak–2013-14).

Ну і самае вясёлае, ішоў чацвёрты курс, я вырашыў трохі павандраваць па Літве, зрабіў пару фатаграфій са сцягам, выклаў іх у ВК. Для кіраўніка каледжа я тут жа стаў агентам дзярждэпа, і яны былі ўпэўненыя, што мяне хтосьці спансуе (аўдыёзапіс ngak – 2016)."
Ірыска супраць ціску! - новая кампанія Моладзі БНФ, напраўленая на барацьбу з ціскам па палітычных матывах у школах, каледжах, універсітэтах, на працы і г.д.

Праект ажыцяўляецца шляхам збора інфармацыі пра ціск з боку адміністрацыі навучальных устаноў, праўладных грамадзскіх і палітычных арганізацый, бо рана ці позна гэтыя людзі панясуць адказнасць за гэта.

У межах гэтага праекта аказваецца юрыдычная, псіхалагічная і маральная падтрымка, а таксама збіраецца інфармацыя пра факты ціску па палітычных матывах, "загону" у такія арганізацыі як БРСМ, Белая Русь, Прафсаюзы і г.д. Паведаміць пра гэта можна праз паведамленні суполкі ЎКантакце ці праз пошту [email protected] . Ананімнасць гарантавана.

#stop_cisk
Made on
Tilda