Улады Зэльвы лічаць немэтазгодным ушаноўваць памяць пра Ларысу Геніюш

Прыйшоў адказ кіраўніку "Моладзі БНФ" Юрыю Лукашэвічу ад старшыні Зэльвенскага райвыканкама Яна Пальчыса пра ўшанаванне памяці пра Ларысу Геніюш. Улады лічаць немэтазгодным перайменоўваць вуліцу і праводзіць вечарыны памяці.

З поўным тэкстам адказа вы можаце азнаёміцца ў дадазеных фота:
Канешне на гэтым мы спыняцца не будзем і плануем звярнуцца да ўсіх грамадзскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў Зэльвеншчыны з просьбай ініцыяваць наданне Ларысе Геніюш статуса ганаровай жыхаркі г.п. Зэльва. Таксама асабіста звернемся да кіраўнікоў навучальных устаноў з просьбай правесці вечарыны памяці Ларысы Геніюш.

Са свайго боку мы плануем правесці ў сваіх офісах вечарыны памяці, паказы кінафільмаў пра Ларысу Геніюш і экскурсію па мясцінах Ларысы Геніюш.

А ў канцы кампаніі #Геніюш2016 вас чакае маленькі сюрпрыз:)
Made on
Tilda