2017 – год Вялікага Княства Літоўскага, а 2018 – год Беларускай Народнай Рэспублікі!

Наша гісторыя з'яўляецца вельмі багатай і старажытнай. Наша дзяржаўнасць налічвае ўжо больш за 1000 гадоў, але свой росквіт яна набыла пры Вялікім Княстве Літоўскім. ВКЛ з'яўляецца неад'емнай часткай нашай гісторыі і варта не толькі памятаць гэта, але і ганарыцца гэтым.

Беларусь з'яўляецца заснавальніцай адной з магутнейшых краін Еўропы і па праву лічыцца яе правапераемніцай, таму вельмі важна не забываць гэта, шанаваць і прапагандаваць гэта, асабліва сярод беларускай моладзі, якая з'яўляецца будучыняй нашай нацыі.

Менавіта таму мы аб'яўляем 2017 год – годам Вялікага Княства Літоўскага і збіраемся рабіць нашы акцыі, мерапрыемствы і кампаніі для прапаганды гісторыі ВКЛ як неад'емнай частцы гісторыі Рэспублікі Беларусь. Асноўная ідэя гэтай вялікай кампаніі – звярнуць увагу беларускай моладзі на нашу багатую гісторыю, паказаць, што наша гісторыя пачынаецца не з 1917 года, а значна раней. Што мы краіна, якая калісьці заснавала адну з магутнейшых краін Еўропы і што мы па праву з'яўляемся спадкаемцамі Вялікага Княства Літоўскага.

Мы не збіраемся адраджаць Вялікае Княства Літоўкае ці прэтэндаваць на былыя землі Вялікага Княства Літоўскага, бо лічым што нацыяналізм павінен быць здаровым, але разам з тым, мы нацыя, якая не павіна забываць сваю гісторыю, свае карані, сваю багатую культуру, якая прасціраецца далёка па-за межамі нашай Рэспублікі Беларусь.

У межах гэтай кампаніі вас чакаюць шмат цікавых і забаўляльных імпрэз, акцый, маленькіх і вялікіх кампаній, а таксама шматлікія сустрэчы з цікавымі людзьмі, гісторыкамі, экскурсія па мясцінах ВКЛ, круглыя сталы, крэатыўныя вулічныя акцыі, шматлікія інтэрнэт акцыі, выхад сучаснага і цікавага сайта пра ВКЛ і ютуб-канала пра Вялікае Княства Літоўскае і шмат іншых цікавых рэчаў.

Таксама мы збіраемся наладзіць сувязі з нашымі літоўскімі суседзямі, асабліва літоўскай моладзі, бо мы разам жылі ў адной краіне больш за ўсё і не варта забываць гэта. Гэта паспрыяе нашаму супрацоўніцтву, культурнуму збліжэнню, бо нас падзяляе ўсяго толькі адна маленькая палоска, а збліжае нашмат больш.

Таксама, мы лічым, што праз культурнае збліжэнне з нашымі літоўскімі суседзямі і правядзенне гэтай кампаніі ў нас ёсць куды больш шансаў супрацьстаяць расейскай агрэсіі, якая ўжо ідзе на нашых землях.

А 2018 год мы аб'яўляем годам Беларускай Народнай Рэспублікі, як першая спроба аднаўлення нашай дзяржаўнасці, а таксама да стагоддзя БНР.

Вялікае Княства Літоўскае не знікла, яго проста перасталі маляваць на мапах...
Made on
Tilda