5 ліпеня - 31 снежня - у працэсе

Кампанія
за рэабілітацыю
Ларысы Геніюш

#Геніюш2016 — кампанія Моладзі БНФ за рэабілітацыю беларускай паэткі, грамадзкай дзеячкі і выбітнай беларускі Ларысы Геніюш.


Ларыса Геніюш (1910-1983) — беларуская паэтка, пісьменьніца, дзяячка нацыянальнага руху. Была арыштаваная 5 сакавіка 1948 году органамі МДБ у Чэхаславаччыне, з кастрычніка 1948 году знаходзілася ў турме ў Менску. 7 лютага 1949 году Ларысу Геніюш асуджаюць на 25 гадоў зьняволеньня паводле артыкулаў Крымінальнага кодэксу БССР нумар 66 i 76, прынятых яшчэ ў 1926 годзе. Фармулёўкі гэтых артыкулаў: «контррэвалюцыйная арганізацыйная дзейнасьць» i «дапамога міжнароднай буржуазіі ў ажыцьцяўленьні варожай дзейнасьці».

У 1956 годзе тэрмін пакараньня зьмяншаюць да 8 гадоў, і яе вызваляюць. Пасьля вызваленьня доўгі час творчасьць паэткі была пад забаронай. Толькі ў 1967 годзе быў выдадзены першы ў Беларусі зборнік твораў Ларысы Геніюш.
Што зрабілі
Пятага ліпеня пачаўся першы этап нашай кампаніі і мы пачалі збор подпісаў за рэабілітацыю Ларысы Геніюш. На сённяшні дзень мы сабралі ўжо больш за 1000 подпісаў.
Што плануецца
Увесь час правядзення кампаніі мы будзем рабіць шмат цікавага: пікеты за рэабілітацыю Ларысы геніюш, вечарыны памяці, літаратурныя чытання, паездкі на радзіму Ларысы Геніюш і шмат іншага.

На наступным этапе кампаніі мы плануем дамагчыся ўключэнне твораў Ларысы Геніюш у школьную праграму, стварэнне помніка і ўшанаванне памяці шляхам перайменавання вуліцы ў гонар Ларысы Геніюш.
Узгадванне ў СМІ
Моладзь БНФ патрабуе ўшанавання памяці пра Ларысу Геніюш - Новы Час

Молодежь БНФ требует достойно увековечить память Ларисы Гениюш - Беларускі Партызан

Активисты требует достойно увековечить память Ларисы Гениюш - Хартыя'97

«Моладзь БНФ» патрабуе вярнуць Ларысу Геніюш у школьную праграму - Радыё Свабода

«Моладзь БНФ» дамагаецца рэабілітацыі Ларысы Геніюш - Польскае Радыё

Пачаўся другі этап кампаніі #Геніюш2016 - Польскае Радыё

Моладзь БНФ за рэабілітацыю Ларысы Геніюш - Новы Час

#Геніюш2016. Стартавала кампанія за рэабілітацыю Ларысы Геніюш - Радыё Свабода

Пачалася кампанія за рэабілітацыю Ларысы Геніюш - Радыё Рацыя

Моладзь БНФ пачала кампанію за рэабілітацыю Ларысы Геніюш - Наша Ніва

Пачаўся збор подпісаў за рэабілітацыю Ларысы Геніюш - Польскае Радыё

Минские активисты требуют реабилитировать Ларису Гениюш - Хартыя'97

Молодежь БНФ собирает подписи за реабилитацию Ларисы Гениюш - Беларускі Партызан

У Берасці збіраюць подпісы за рэабілітацыю Ларысы Геніюш - Радыё Рацыя

Слонімцы збіраюць подпісы за рэабілітацыю Ларысы Геніюш - Газета Слонімская
Распавядзі пра кампанію сябрам
Made on
Tilda