Конкурс эсэ "Чаму варта рэабілітаваць Ларысу Геніюш?"
Рэабілітацыя Ларысы Геніюш для цябе не проста фармальнасць? Хочаш выказаць сваю падтрымку кампаніі Геніюш2016? Прымі ўдзел у конкурсе эсэ ад Моладзі БНФ!

Геніюш2016 — кампанія Моладзі БНФ па рэабілітацыі беларускай пісьменніцы і грамадскай дзеячкі Ларысы Геніюш, распачатая яшчэ ў 2016 годзе.

Не так даўно актывісты арганізацыі накіравалі ў Генпракуратуру Беларусі пісьмовае патрабаванне рэабілітаваць літаратарку. Адказ затрымаўся, а вынік апынуўся нездавальняючым: "Геніюш Л.А. прызнана не падлеглай рэабілітацыі".

Конкурс эсэ — гэта наступны крок у спробах дамагчыся рэабілітацыі, данесці прадстаўнікам уладаў меркаванне грамадзян і паказаць,што гэта сапраўды важна нашаму народу.

Актывісты Моладзі БНФ лічаць, што Ларыса Геніюш вартая аднаўлення яе добрага імя і ўшанавання памяці.

Калі вам таксама неабыякава памяць і гонар выбітнай беларускі, і вы жадаеце падзяліцца сваемі думкамі наконт таго, чым рэабілітацыя Ларысы Геніюш такая важная падзея для беларускага народа, дасылайце свае эсэ на пошту Моладзі БНФ [email protected]

Аб'ём тэксту — каля 3-х старонак фармату А4. Тэма гучыць так: "Чаму варта рэабілітаваць Ларысу Геніюш?"

Конкурс працягнецца з 3 ліпеня па 26 ліпеня, вынікі будуць падведзены 10 жніўня.

Кожны ўдзельнік атрымае памятны дыплом і кнігу Ларысы Геніюш "Споведзь", а пераможца – файную нямецкую пяр'евую асадку фірмы Lamy!

Made on
Tilda