Умовы конкурсу #інтэрнэтпікет
Зусім нядаўна ў Гародні спрабавалі асудзіць актывістаў за фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, якую яны выклалі ў сацыяльныя сеткі, хутка будуць судзіць у Гомелі блогера за "незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі". Менавіта ў такія моманты патрэбна наша з вамі салідарнасць, бо сёння нам забараняюць фатаграфавацца з нашым сцягам і выказваць сваё меркаванне, а заўтра забароняць інтэрнэт

Моладзь БНФ разам з "Арт Сядзібай» заклікаюць праявіць сваю салідарнасць з актывістамі і выкладаць фотаздымкі з бел-чырвона-белымі сцягамі ў сацыяльных сетках. Бел-чырвона белы сцяг з'яўляецца гістарычнай каштоўнасцью, а фота з ім – не злачынства!

Самыя крэатыўныя ўдзельнікі акцыі салідарнасці атрымаюць падарункі. Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе неабходна:

1) Зрабіць фота з бел-чырвона-белым сцягам на вуліцы,
2) Выкласці яго ў сацыяльныя сеткі з хэштэгамі #інтэрнэтпікет, пры жаданні дадаць маленькае апісанне цікавай гісторыі звязанай з бел-чырвона-белым сцягам.

Увечары 30 чэрвеня мы выпадковым чынам абярэм пераможцаў, якія атрымаюць у падарунак бел-чырвона-белыя сцягі з «Пагоняй», рамні і цішоткі з нацыянальнымі сімваламі ад крамы Symbal.by! Поспехаў!
Made on
Tilda