У бюджэце не хапае сродкаў на ільготы ліквідатарам ЧАЭС
Петыцыя з патрабаваннем заняцца вырашэннем пытанняў, звязаных з аварыяй на ЧАЭС была сустрэта апраўдваннямі і спасылкамі на адсутнасць бюджэту.

20 красавіка Моладзь БНФ запусціла петыцыю з патрабаваннем ад уладаў вярнуць ільготы ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама прыняць іншыя неабходныя меры па ліквідацыі наступстваў гэтай трагедыі.

Тэкст петыцыі быў наступны:

«Рэспубліка Беларусь з"яўляецца адной з краін, якая больш за ўсіх пацярпела ад аварыі на ЧАЭС, але неабходных мераў для ліквідацыі наступстваў прымяняецца ўсё меньш і меньш. Замест таго, каб сапраўды змагацца з наступствамі, улада адбірае ільготы ў ліквідатараў на ЧАЭС, пачынае вырошчваць сельгас прадукцыю на забруджанай тэрыторыі, выкарыстоўвае практыку размеркавання маладых спецыялістаў на забруджаныя тэрыторыі.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем:
1) Вярнуць ільготы ліквідатарам на ЧАЭС і жыхарам забруджанных ад ЧАЭС тэрыторый.
2) Забараніць вырошчванне сельгас прадукцыі на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях.
3) Забараніць размяркоўваць маладых спецыялістаў у зоны, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.
4) Павялічыць выдаткі на медыцыну ў анкалагічнай сферы.
5) Выпрацаваць працэдуры абавязковай праверкі насельніцтва на анкалагічныя захворванні.

Пад петыцыяй за 14 дзён падпісаўся 91 чалавек, а 4 траўня петыцыя была накіравана ў Савет Міністраў і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

І вось, 25 траўня прайшлі афіцыйныя адказы ад Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства адукацыі і МНС Беларусі. Агульны тэзіс абсалютна прадказальны – у гэтай сферы усё добра, нічога не вырошчваецца і студэнты не накіроўваюцца.

Самую вялікую цікавасць выклікаў адказ Палаты прадстаўнікоў, які мае спасылку на фінансавы стан краіны:

«Существовавшая ранее система компенсационных выплат исходила из возможностей бюджета Советского Союза. Сегодня государство устанавливает своим гражданам гарантии и льготы исходя из финансовых и экономических возможностей.
При нормализации экономической ситуации данный вопрос может быть рассмотрен и принято решение о внесении изменений в действующее законодательство.
Молодые специалисты не распределяются для работы в зоны, признанные непригодными для проживания населения. Выпускники могут быть распределены для работы только в те населенные пункты, где проживание людей считается допустимым.»

То бок, улады самі прызналі, што бюджэту не хапае ўжо нават на такія першасныя рэчы, як ліквідацыя наступстваў аварыі на ЧАЭС, якая з"яўляецца і па сённяшні дзень адной з асноўных унутраных праблем нашай краіны.

Таксама незразумела фармулёўка Міністэрства адукацыі, якое ў адказе спрабуе абараніць «интересы граждан, проживающих на этих территориях, которым должна быть предоставлена возможность реализовать их конституционные права на труд, образование и охрану здоровья». З адказу цяжка зразумець, ці Мін адукацыі хоча даць магчымасць маладым спецыялістам спакойна працаваць пад радыяцыяй, альбо такім чынам наша сістэма адукацыі спрабуе забіць дзіркі кадраў, бо жадаючых працаваць на такіх тэрыторыях дабраахвотна, амаль няма.

І нягледзячы на ўсе гэтыя адказы, МНС лічыць, што ў гэтай сферы ўсё справядліва і добра:

«Государственная политика в сфере предоставления социальных льгот основывается на принципах социальной справедливости, доступности, адресности, гарантированности и направлена, в первую очередь, на защиту интересов наиболее социально уязвимых слоев населения: инвалидов, в том числе вследствие катастрофы на Чернобыльской АЭС, других радиационных аварий, а также несовершеннолетних детей, проживающих на загрязненной радионуклидами территории.»

То бок, нават між аддзеламі дзяржапарата ўжо няма нават адзінай пазіцыі, што казаць на гэты конт – усё добра, альбо не хапае грошай.

У любым разе, чарговы раз улады ўхіліліся ад адказаў і не збіраюцца прымаць меры там, дзе гэта сапраўды неабходна.

Калі глядзець у бюджэт РБ на 2017 год, то сапраўды нейкія грошы выдзяляюцца: на ільготы пацярпелым ад ЧАЭС 196 510 608 рублёў, на правядзенне мерапрыемстваў па радыяцыйнай абароне і адрасному прымяненню абаронных мераў - 87 341 573 рублёў і 91 634 350 рублёў на аднаўленне забруджаных рэгіёнаў. У суме атрымліваецца 375 486 531 рубель. Пры гэтым, узровень паступленняў бюджэтных грошай на міліцыю склаў 644 453 490 рубель, што амаль у два разы больш за бюджэт па наступствах ЧАЭС, а ўтрыманне арміі ў 2017 годзе нам абышлося ў 1 026 643 514 рублёў, што амаль у 3 разы больш за суму ліквідацыі наступстваў.

Калі сумірававаць бюджэт міліцыі, арміі, КДБ і іншых сілавых структур, то сума атрымліваецца ў шмат разоў большая за бюджэт дапамогі і ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, што нам наяўна паказвае вектар нашых уладаў – не сацыяльны і члавечны, а ваенны і паліцэйскі.

Улады кажуць, што у бюджэце няма грошай, але выдзяляць мільярдныя бюджэты на сілавыя структуры ў дзяржавы іх хапае. І пакуль вектар не зменіцца, то сітуацыя будзе пагаршацца не толькі з радыяцыяй, але і з адукацыяй, культурай і навукай, якія таксама атрымліваюць з бюджэту нейкія грашы.

А мы, Моладзь БНФ будзем працягваць сваю барацьбу за правы і дабрабыт нашага народу настолькі, наколькі нам дазваляюць цяперашнія магчымасці.





Made on
Tilda