Кампанія "Магдэбургскае права - традыцыя свабоды"

Моладзь БНФ у рамках года ВКЛ пачынае кампанію "Магдэбургскае права - традыцыя свабоды", мэта якой зрабіць Магдэбурскае права нормаю, каб яно стала падмуркам для нашай беларускай дзяржавы, папулярызаваць ідэю Магдэбурскага права сярод беларускай моладзі.

Мы пачынаем наш год Вялікага Княства Літоўскага з кампаніі "Магдэбургскае права - традыцыя свабоды". Усім нам вядома, што пры ВКЛ нашы гарады мелі гэтае самае права і маглі самастойна кіраваць, але зараз няма не тое што рэальнага самакіравання, але і памяці пра тыя часы, таму ў рамках гэтай кампаніі мы будзем расказваць і нагадваць жыхарам Рэспублікі Беларусь пра гэта, а таксама дамагацца пэўных вынікаў ад дзеючай улады, а менавіта: ініцыяваць наданне вуліцам назваў у гарадах, якія мелі Магдэбурскае права - "Магдэбурская", усталяванне памятных знакаў альбо шыльдаў у гонар надання Магдэбурскага права, аднаўлення будынкаў ратушаў у гарадах, дзе яны існавалі і шмат іншага. Таксама для вас мы будзем праводзіць цікавыя лекцыя, запрашаць цікавых гасцей на гэтую тэму.

На першым этапе кампаніі мы будзем збіраць подпісы за вуліцы "Магдэбурская" ў гарадах, якія мелі такое права, і дамагацца ад мясцовых уладаў рэалізацыі гэтай ідэі.

Заклікаем вас далучыцца да нашай кампаніі і разам з намі папулярызаваць гэтую ідэю. Зусім не важна з'яўляецеся вы сябрам нашай арганізацыі ці не, вы можаце запоўніць форму ніжэй і дапамагчы нам на першым этапе нашай кампаніі са зборам подпісам.

Сачыць за нашай кампаніяй можна будзе на нашым сайце, а таксама з дапамогай хэштэга #МагдэбурскаеПрава ў сацыяльных сетках.

Спасылка на форму для дапамогі: https://goo.gl/forms/FcaswM0vFwGZPm1y1
Made on
Tilda