Моладзь БНФ пачынае кампанію 20/20

На студзенскім паседжанні Рады Моладзі БНФ было прынята рашэнне пра пачатак кампаніі 20/20.

Кампанія 20/20 – гэта кампанія, якая аб'ядноўвае ў сябе мясцовыя выбары 2018 года, парламенцкія і прэзідэнцкія выбары 2020. Моладзь БНФ збіраецца прыняць актыўны ўдзел ў гэтых выбарах і дасягнуць пастаўленных перад арганізацыяй мэтаў.

Мэты кампаніі 2020:

1) Перамога нашых кандыдатаў на мясцовых выбарах 2018, парламенцкіх і прэзідэнцкіх 2020

2) Гуртаванне і абяднанне нацыянальна-дэмакратычнай моладзі вакол Моладзі БНФ для стварэння моцнага моладзевага руха

3) Пашырэнне ідэй і каштоўнасцей (незалежнасць, свабода, дэмакратыя і адраджэнне) арганізацыі сярод беларускай моладзі. Стварэнне моцнага моладзевага руха

4) Вырашэнне мясцовых праблем, а таксама праблем беларускай моладзі

Першы этап кампаніі 20/20 – гэта падрыхтоўка і ўдзел у мясцовых выбарах 2018 года. Моладзь БНФ плануе выставіць 50 кандыдатаў для удзела ў мясцовых выбарах. Усе кандыдаты ўжо ў бліжэйшы час пачнуць падрыхтоўку, а таксама пачнуць запускаць свае мясцовыя кампаніі. Па выніках удзелу ў выбарах 2018 годах будзе адабрана 20 лепшых кандыдатаў на парламенцкія выбары 2020 года, якія будуць праводзіць яскравыя і цікавыя кампаніі. Разам з гэтым Моладзь БНФ бярэ на сябе ініцыятыву прапанаваць кандыдатуру кандыдата ў прэзідэнты і дамагчыся, каб наш кандыдат быў падтрыманы Партыяй БНФ і вылучаны ад яе, а таксама актыўна працаваць дзеля перамогі гэтага кандыдата. Таксама мы будзем працаваць над прыцягненем у прэзідэнкую кампанію іншых палітычных сіл, грамадскіх ініцыятыў і г.д.

Заклікаем усіх беларусаў, асабіста беларускую моладзь падтрымаць нас і нашу кампанію і разам працаваць на перамогу. Кожны зможа дапамагчы нам у гэтым, бо не важна колькі вы зможаце выдаткоўваць на гэта часу, 10 хвілін у дзень ці 7 дзён у тыдзень – для кожнага знойдзецца праца, якая яму па сілах.

Ведайце, што няма нічога немагчымага і гэта самае галоўнае! Разам – да перамогі! Жыве Беларусь!
Made on
Tilda