Цели и задачи
Лица организации
История
Устав
Друзья
Цели Моладзи БНФ

1. Объединение белорусской молодежи на основе ценностей Свободы, Независимости, Возрождения и Демократии.
2. Содействие национальному возрождению, белорусизации.
3. Смена авторитарного режима, возврат к Конституции 1994 года.

Задачи Моладзи БНФ

- популяризация идей Свободы, Независимости, Возрождения среди белорусской молодежи;
- приобщение молодежи к принятию политических решений, как в Моладзи и Партии БНФ, так и в национальных масштабах;
- подготовка будущих лидеров Партии БНФ;
- политическое образование и воспитание молодежи на основе национальных ценностей;
- защита прав и свобод белорусской молодежи;
- популяризация белорусского языка, культуры, истории;
- улучшение имиджа БНФ среди населения;
- объединение молодежи вокруг ОО БНФ "Адраджэнне" и Партии БНФ.
Юрий Лукашевич
Председатель
Екатерина Шуст
Заместитель председателя
Алексей Дорошенко
Заместитель председателя
Региональные руководители
Артём Косоваров
Гомельская область
Станислав Касько
Брестская область
Анастасия Гусева
Минск
7 ноября 2005

Сеймом Партии БНФ утверждена Молодежная комиссия Партии БНФ. Организацию создавали молодые люди, которые были членами Партии БНФ. В оргкомитет вошли: Алесь Калита, Франак Вячорка, Александр Мазаник, Евгений Пугач, Катя Марковская, Сергей Семенюк, Алексей Трубкин.

24 сентября 2006

I Съезд организации Моладзь БНФ. Председателем организации стал Алесь Калита, заместителями Илья Богдан и Сергей Семенюк. Был избран Совет из 9 человек.

11 ноября 2007

II Съезд. Алесь Калита был переизбран председателем Моладзи БНФ.

26 октября 2008

III Съезд. Председателем был избран член Партии БНФ Франак Вячорка. 28 января 2009 Франака Вячорку, несмотря на медицинские противопаказания, забрали в армию. Исполняющим обязанности председателя стала Екатерина Марковская.

19 октября 2009

IV Съезд. На съезде председателем Моладзи БНФ был избран Андрей Кречко, заместителями стали Антон Калиновский, Александра Климович и Сергей Семенюк.

2010

Активисты Моладзи БНФ принимали активное участие в предвыборной кампании кандидата от Партии БНФ Григория Костусева. Собирали подписи, агитировали, координировали работу отдельных регионов.

9 апреля 2011

V Съезд. Решено упразднить должность председателя организации и делегировать координационные полномочия Совету, который будет собираться каждый месяц.

2012-2015

Моладзь БНФ испытывала проблемы в связи с политическими репрессиями.
25 августа 2015

Два молодых человека Юрий Лукашевич и Екатерина Шуст начали возрождение Моладзи БНФ.

27 августа 2015

В Моладзь БНФ записался первый человек.

3 сентября 2015

Начало работы в социальных сетях. Моладзь БНФ присутствует во всех популярных соцсетях.

сентябрь 2015

Первые акции Моладзи БНФ.

декабрь 2015

Количество участников достигает 150, Моладзь БНФ присутствует в 6 городах

июнь 2016

Моладзь БНФ начинает активное участие в парламентской кампании 2016.

июль-август 2016

Количество участников достигает 350 человек, Моладзь БНФ присутствует в 18 городах.

25 августа 2016

Год с момента возрождения Моладзи БНФ.
ПАЛАЖЭНЬНЕ МОЛАДЗІ БНФ
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭНЬНІ

1.1 Моладзь Беларускага Народнага Фронту (далей Моладзь БНФ) – гэта аб'яднаньне моладзі Беларусі, у тым ліку моладзі ГА БНФ "Адраджэньне", Партыі Беларускі Народны Фронт (далей Партыя БНФ), створанае грамадзянамі Беларусі для сумеснай рэялізацыі сваіх сацыяльных, культурных, эканамічных i палітычных правоў. Моладзь БНФ зьяўляецца неад'емнай часткай ГА БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ. Палажэньне Моладзі БНФ (далей – Палажэньне), Праграма дзейнасьці, Плятформа Моладзі БНФ (далей – Плятформа) ня могуць супярэчыць Статуту, Праграме дзейнасьці, Плятформе ГА БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ . У выпадку супярэчнасьцяў, прыярытэт маюць дакумэнты, рашэньні кіруючых органаў ГА БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ.

1.2 Моладзь БНФ дзейнічае ў адпаведнасьці з прынцыпамі дэмакратычнасьці, адкрытасьці і дабраахвотнасьці.

1.3 Поўная назва:

Па-беларуску – Моладзь Беларускага Народнага Фронта
Па-ангельску – Belarusan Popular Front Youth.

1.4 Скарочаная назва:

Па-беларуску – Моладзь БНФ
Па-ангельску – BPF Youth.

1.5 Афіцыйны web-сайт:
https://moladz.info

II. МЭТЫ Й ЗАДАЧЫ МОЛАД3І ПАРТЫІ БНФ

2.1 Мэта Моладзі БНФ - кансалідацыя беларускае моладзі на грунце каштоўнасьцяў Свабоды, Незалежнасьці, Адраджэньня і Дэмакратыі.

2.2 Задачы Моладзі БНФ:

- папулярызацыя ідэяў Свабоды, Незалежнасьці, Адраджэньня сярод беларускае моладзі;
- далучэньне моладзі да прыняцьця палітычных рашэньняў, як у Моладзі і Партыі БНФ, так і ў нацыянальных маштабах;
- падрыхтоўка будучых лідэраў Партыі БНФ;
- палітычная адукацыя і выхаваньне моладзі на грунце нацыянальных каштоўнасьцяў;
- абарона правоў і свабодаў беларускай моладзі;
- папулярызацыя беларускай мовы, культуры, гісторыі;
- паляпшэньне вобразу БНФ сярод насельніцтва;
- гуртаваньне моладзі вакол ГА БНФ "Адраджэньне" і Партыі БНФ.

III СЯБРЫ МОЛАД3І БНФ, ІХНЫЯ ПРАВЫ Й АБАВЯЗКІ

3.1 Сяброўства ў Моладзі БНФ фіксаванае. Сябрам Моладзі БНФ можа стаць асоба ва ўзросьце ад 14 да 30 год. Сябрам моладзі БНФ можа стаць грамадзянін Рэспублікі Беларусь незалежна ад нацыянальнасьці, веравызнаньня й сацыяльнага становішча, які прызнае дадзенае Палажэньне.

3.2 Прыём сябра ў склад Моладзі БНФ зьдзяйсьняе першасная структура (а пры яе адсутнасьці – Рада Моладзі БНФ) на падставе пісьмовай заявы з прыкладзенай да яе анкетай. Сябра лічыцца прынятым, калі за прыняцьце прагаласавала большасьць з прысутных на паседжаньні сябраў органу, які зьдзяйсьняе прыём.

3.3 Улік сябраў Моладзі БНФ арганізуе Сакратарыят Моладзі БНФ. Парадак і форму ўліку вызначае Рада Моладзі БНФ.

3.4 Сябра Моладзі БНФ мае права:

- абіраць і быць абранымі ў органы кіраваньня Моладзі БНФ;
- браць удзел ва ўcix мерапрыемствах Моладзі БНФ;
- прымаць удзел з правам дарадчага голасу ў працы органаў, сябрам якіх ён не зьяўляецца;
- абмяркоўваць усе пытаньні дзейнасьці Моладзі БНФ, уносіць прапановы;
- абскарджваць рашэньні органаў Моладзі БНФ у вышэйстаячых органах;
- для выкананьня мэтаў Моладзі БНФ карыстацца матэрыяльна-тэхнічнай базай Моладзі БНФ;
- вольна выйсьці са складу Моладзі БНФ.

3.5 Сябра Моладзі БНФ абавязаны:

- сябра Моладзі БНФ, які дасягнуў 16 год, па жаданьні ўступае ў ГА БНФ "Адраджэньне";
- сябра Моладзі БНФ, які дасягнуў 18 год, па жаданьні ўступае ў ГА БНФ "Адраджэньне" і Партыю БНФ;
- сябра моладзі БНФ, якія быў абраны старшынём, намесьнікам старшыні, сябрам Рады Моладзі БНФ, кіраўніком рэгіянальнай арганізацыі ці суполкі, абавязаны на працягу 3 (трох) месяцаў ўступіць у ГА БНФ "Адраджэньне", а пры дасягненьні 18 гадоў – у Партыю БНФ;
- выконваць патрабаваньні гэтага Палажэньня, рашэньні выбарных органаў і сваёй дзейнасьцю спрыяць дасягненьню мэтаў і задачаў, якія ставіць перад сабой Моладзь БНФ;
- не перашкаджаць выкананьню рашэньняў вышэйстаячых і выбарных органаў Моладзі БНФ;

3.6 Спыненьне сяброўства адбываецца:

- з уласнага жаданьня на падставе пісьмовай заявы ў першасную структуру (а пры яе адсутнасьці - у Раду Моладзі БНФ);
- у выпадку выключэньня за парушэньне Палажэньня;
- пры дасягненьні 30-гадовага ўзросту, за выключэньнем кіруючых асобаў, тэрмін кадэнцыі якіх яшчэ ня скончыўся.

3.7 Чалавек, які падаў заяву на выхад, можа быць узноўлены толькі ў якасці шэрагоўца, без аднаўленьня на пасадзе, якую займаў. Адкліканьне заяваў немагчыма, пасля яе разгляду першаснай структурай (а пры яе адсутнасьці - Радай Моладзі БНФ);

3.8 Рашэньне аб спыненьні сяброўства ажыцьцяўляе Рада Моладзі БНФ.

3.9 Рашэньне першаснай структуры аб адмове ў прыняцьці ў сябры Моладзі БНФ можа быць абскарджана ў Радзе Моладзі БНФ, рашэньне Рады Моладзі БНФ – на Зьездзе Моладзі БНФ.

IV СТРУКТУРА МОЛАД3І БНФ, ЯЕ КІРУЮЧЫЯ Й КАНТРОЛЬНЫЯ ОРГАНЫ

4.1 Аснову Моладзі БНФ ствараюць першасныя структуры – суполкі, што ствараюцца пры наяўнасьці ня менш за 3 (трох) сяброў Моладзі БНФ па месцы жыхарства ці навучаньня. Суполка рэгіструецца пры Радзе Моладзі БНФ. Вышэйшым органам суполкі зьяўляецца сход. Сход суполкі абірае старшыню суполкі, зацьвярджае плян сваёй дзейнасьці да наступнага сходу суполкі.

4.2 Працу суполак кардынуе Рада Моладзі БНФ праз рэгіянальнага сакратара.

4.3 Сходы ўcix узроўняў склікаюцца па ініцыятыве старшыні суполкі, па рашэньні вышэйстаячага органа ці па патрабаваньні 1/3 ycix сяброў суполкі, не пазьней, чым у двухтыднёвы тэрмін. Сходы ўсіх узроўняў склікаюцца па неабходнасьці, але не радзей, чым 1 раз на месяц. Старшынём суполкі, абласной арганізацыі можа быць асоба, якая дасягнула 16-гадовага ўзросту й зьяўляецца сябрам ГА БНФ "Адраджэньне", а пры дасягненьні паўнагодзьдзя – сябрам Партыі БНФ.

4.4 Сходы суполак прымаюць рашэньне простай большасьцю галасоў. Усе рашэньні могуць быць абскарджаныя на Радзе Моладзі БНФ.

4.5 Суполкі Моладзі БНФ маюць тыя самыя мэты і задачы, што і Моладзь БНФ у цэлым, у сваёй дзейнасьці кіруюцца Плятформай і Палажэньнем.

4.6 Усе пытаньні дзейнасьці суполак, не ўрэгуляваныя гэтым Палажэньнем, вырашаюцца Радай Моладзі БНФ.

4.7 Спрэчныя пытаньні пaмiж структурнымі адзінкамі Moлaдзi БНФ вырашае Рада Моладзі БНФ. Рашэньне Рады Моладзі БНФ можа быць абскарджанае на Зьездзе Моладзі БНФ.

4.8 Найвышэйшым кіруючым органам Моладзі БНФ зьяўляецца Зьезд Моладзі БНФ. Ён склікаецца не радзей, чым 1 раз на год або паводле пастановы Рады Моладзі БНФ, або паводле патрабаваньня 1/2 першасных структураў Моладзі БНФ.

ЗЬЕЗД МОЛАДЗІ БНФ

4.9 Зьезд Моладзі БНФ:

- прымае і ўносіць зьмены ў Палажэньне і праграмныя дакумэнты Moлaдзi БНФ;
- зацьвярджае Плятформу;
- aбipae сябраў Рады Моладзі БНФ;
- заслухоўвае выступ старшыні рэвізійнай камісіі;
- прымае справаздачы Рады Моладзі БНФ;
- вырашае пытаньні рэарганізацыі і ліквідацыі Моладзі БНФ;
- вырашае іншыя пытаньні, якія закранаюць дзейнасьць Моладзі БНФ.

4.10 Зьезд Моладзі БНФ лічыцца правамоцным, кaлi ў яго працы бярэ ўдзел ня менш, чым 2/3 вылучаных дэлегатаў. Умовы й парадак галасаваньня вызначае Зьезд Моладзі БНФ. Час i месца правядзеньня Зьезду Моладзі БНФ, а таксама парадак прадстаўніцтва вызначае Рада Moлaдзi БНФ.

4.11 Выбары кіраўніцтва Моладзі БНФ праводзяцца таемна.

4.12 У прамежках паміж Зьездамі Моладзі БНФ дзейнасьцю Моладзі БНФ кіруе Рада Моладзі БНФ.

РАДА МОЛАДЗІ БНФ

4.13 Сябры Рады Моладзі БНФ абіраюцца і выключаюцца Зьездам Моладзі БНФ.

4.14 Рада Моладзі БНФ вырашае спрэчныя пытаньні паміж структурнымі адзінкамі Моладзі БНФ.

4.15 Сябры Рады Моладзі БНФ разьмяркоўваюць абавязкі ў Моладзі БНФ.

4.16 Распрацоўвае плян дзейнасьці.

4.17 На першым пасьля Зьезду Моладзі БНФ паседжаньні Рады Моладзі БНФ фармуецца Сакратарыят, зацьвярджаюцца асобы адказнага, прэсавага, рэгіянальнага, міжнароднага і іншых сакратароў.

4.18 Сябры Рады Моладзі БНФ могуць браць удзел у працы Сакратарыяту.

4.19 Адказнасьць за захаваньне зьвестак аб усіх сябрах Моладзі БНФ ляжыць на Адказным Сакратары.

4.20 Перад пачаткам паседжаньня Рада абірае вядучага паседжаньня з ліку сяброў Рады.

4.21 Паседжаньні Рады Моладзі БНФ склікаюцца па неабходнасьці, але не радзей, чым 1 раз на месяц. Пазачарговыя паседжаньні Рады Моладзі БНФ склікаюцца Адказным сакратаром, альбо па патрабаваньні 1/3 сябраў Рады Моладзі БНФ.

4.22 Пра час паседжаньня Рады Моладзі БНФ і парадак дня сябры Рады павінны быць папярэджаныя Адказным сакратаром не пазьней, чым за 4 дні да яго скліканьня.

4.23 Паседжаньне Рады Моладзі БНФ лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічаюць больш за палова сяброў Рады Моладзі БНФ. Рашэньні прымаюцца простай большасьцю галасоў прысутных на паседжаньні сябраў Рады Молазі БНФ. Форму галасаваньня Рада Моладзі БНФ абірае самастойна.

4.24 Да кампэтэнцыі Рады Моладзі БНФ адносіцца:

- плянаваньне і арганізацыя дзейнасьці моладзі БНФ;
- скліканьне Зьезду Моладзі БНФ, арганізацыя выкананьня пастановаў Зьезду Моладзі БНФ;
- рэгістрацыя і каардынацыя дзейнасьці структурных адзінак Moлaдзi БНФ;
- распрацоўка зьменаў і дапаўненьняў у Палажэньне;
- прыняцьце рашэньняў аб прыёме і выключэньні сябраў Моладзі БНФ;
- прыняцьце заяваў ад імя Моладзі БНФ;
- фармаваньне Сакратарыяту Моладзі БНФ;
- зацьвярджэньне квотаў для дэлегатаў Зьезду Моладзі БНФ;
- па патрабаваньні 1/3 сяброў Рады Моладзі БНФ праводзіць пазачарговыя паседжаньні Рады Моладзі БНФ;
- справаздача перад Зьездам Моладзі БНФ.

САКРАТАРЫЯТ МОЛАДЗІ БНФ

4.25 Сакратарыят Рады Моладзі БНФ фармуецца і зацьвярджаецца Радай Моладзі БНФ.

4.26 У склад Сакратарыяту ўваходзяць адказны сакратар, рэгіянальны сакратар, міжнародны сакратар, прэсавы сакратар і іншыя сакратары ў выпадку адпаведнага рашэньня Рады Моладзі БНФ.

4.27 Адказны сакратар каардынуе дзейнасьць Сакратарыяту і арганізуе яго паседжаньні.

4.28 Адказны сакратар:

- каардынуе дзейнасьць сакратарыяту;
- рыхтуе паседжаньні Рады Моладзі БНФ;
- паведамляе Радзе Моладзі БНФ, сябрам Моладзі БНФ пра час, месца паседжаньняў і заплянаваны парадак дня;
- вядзе пратаколы паседжаньня Рады Моладзі БНФ;
- стварае агульную менскую і рэспубліканскую базу адрасоў сябраў Моладзі БНФ, праводзіць рассылкі электроннай пошты па рэспубліканскае базе Моладзі БНФ;
- атрымоўвае фінансаваньне з унутраных крыніцаў Моладзі БНФ;
- карыстаецца ўсімі мерамі бясьпекі, неабходнымі для выкананьня сваіх непасрэдных функцыяў.

4.29 Рэгіянальны сакратар:

- адказвае за камунікацыю з рэгіянальнымі суполкамі;
- праводзіць маніторынг дзейнасьці Моладзі БНФ у рэгіёнах;
- рыхтуе рэгіянальныя выезды, прыезд сябраў Моладзі БНФ з рэгіёнаў у Менск;
- інсьпіруе стварэньне новых структураў Моладзі БНФ у рэгіёнах.

4.30 Міжнародны сакратар:

- па даручэньні Рады прадстаўляе Моладзь БНФ за мяжой;
- падтрымлівае палітычныя і дыпляматычныя сувязі з партнэрамі за мяжой;
- інсьпіруе супрацу з замежнымі арганізацыямі і партыямі;
- рыхтуе замежныя паездкі сябраў Моладзі БНФ.

4.31 Прэсавы сакратар:

- ад імя Моладзі БНФ працуе са сродкамі масавай інфармацыі;
- інфармуе грамадзкасьць пра дзейнасьць Моладзі БНФ;
- курыруе сайт Моладзі БНФ.

4.32 Функцыі іншых сакратароў вызначаюцца Радай Моладзі БНФ на першым паседжаньні пасьля Зьезду Моладзі БНФ.

4.33 У прамежках паміж пасяджэньнямі Рады Моладзі БНФ бягучай дзейнасьцю арганізацыі кіруюць сакратары, паводле сваіх накірункаў.

РЭВІЗІЙНАЯ КАМІСІЯ

4.34 Рэвізійная камісія – кантрольны орган Моладзі БНФ:

- фармуецца Ўправай Партыі БНФ;
- паседжаньні Рэвізійнай каімісіі Моладзі БНФ склікаюцца рашэньнем Управы Партыі БНФ, але не радзей, чым 1 раз на 6 месяцаў;
- пільнуе выкананьне патрабаваньняў Палажэньня, прадстаўляе фінансавую справаздачу на зацверджаньне Рады Моладзі БНФ;
- правярае адпаведнасьць рашэньняў Рады Моладзі БНФ Палажэньню, яе Праграме і Плятформе;
- мае права прыпыняць рашэньні органаў Моладзі БНФ, якія не адпавядаюць асноўным дакумэнтам Моладзі БНФ і Партыі БНФ;
- справаздачная перад кіроўнымі органамі Партыі БНФ;
- прадстаўляе заключэньне па сваёй дзейнасьці Зьезду Моладзі БНФ;
- са свайго складу абірае старшыню;
- сябры Рэвізійнай камісіі ня маюць права ўваходзіць у кіроўныя органы Моладзі БНФ.

V ЗЬМЯНЕНЬНЕ Й ДАПАЎНЕНЬНЕ ПАЛАЖЭНЬНЯ, СПЫНЕНЬНЕ ДЗЕЙНАСЬЦІ МОЛАД3І БНФ

5.1 Зьмяненьні i дапаўненьні ў дадзенае Палажэньне прымаюцца Зьездам Moлaдзi БНФ, калі за гэта прагаласавала ня менш за 2/3 прысутных на Зьездзе Моладзі БНФ дэлегатаў.

5.2 Дзейнасьць Моладзі БНФ можа быць спыненая ў выніку яе рэарганізацыі альбо ліквідацыі.

5.3 Рэарганізацыя або ліквідацыя Моладзі БНФ адбываецца паводле пастановы:

- Зьезду Моладзі БНФ, калі за гэта прагаласавала ня менш, чым 3/4 дэлегатаў;
- Сойма Партыі БНФ.
Организация, в которой мы состоим
Европейские Молодые Консерваторы
www.eyconservatives.org
Made on
Tilda