Спыніць рэпрэсіі супраць беларускай моладзі

У апошнія часы ў краіне павялічыўся ціск па палітычных матывах, асабліва на беларускую моладзь. Гвалтоўныя затрыманні на вуліцах, адлічэнні па палітычных матывах, запужванні ў школах і ўніверсітэтах – усё гэта зноў пачынаецца вяртацца ў практыку беларускіх уладаў для запужвання моладзі.

Моладзь БНФ асуджае такія дзеянні і патрабуе ад беларускіх улад:

1) Спыніць ціск па палітычных матывах на беларускую моладзь;

2) Вызваліць усіх мірных дэманстрантаў, якія былі затрыманыя за ўдзел у акцыях пратэсту ці на пярэдадні гэтых акцый і рэабілітаваць іх;

3) Аднавіць усіх адлічаных студэнтаў па палітычных матывах за апошні тыдзень.

Таксама звяртаемся да міжнароднай супольнасці з просьбай звярнуць увагу на ціск, які аказваецца ў Беларусі, і даць сваю адзнаку таму, што адбываецца. Таксама неабходна востра паставіць пытанне аб неабходнасці тэрмінова выканаць дадзеныя патрабаванні і ў выпадку, калі гэтага не будзе зроблена, распачаць наступныя захады:

1) Увесці санкцыі супраць шэраговых міліцыянтаў, якія затрымлівалі мірных дэманстрантаў і ілжэсведчылі на судах;

2) Увесці санкцыі супраць кіраўніцтва навучальных устаноў, з якіх былі адлічаныя студэнты па палітычных матывах ці былі пагрозы ў бок беларускай моладзі;

3) Разглядзець пытанне аб пазбаўленні Беларусі статуса сябра ў Балонскім працэсе.

Made on
Tilda