22 верасня - 31 снежня - У ПРАЦЭСЕ

Ірыска
супраць
ціску!

Ірыска супраць ціску! - новая кампанія Моладзі БНФ, напраўленая на барацьбу з ціскам па палітычных матывах у школах, каледжах, універсітэтах, на працы і г.д.

Сімвалам гэтай кампаніі будзе наш кот, які жыве ў нас на офісе і вельмі не любіць, калі на моладзь ціснуць па палітычных матывах:)

Мэты кампаніі - прыцягнуць увагу грамадзства да існуючай праблемы, дамагчыся спынення пераследу па палітычных матывах, а таксама псіхалагічная, маральная і юрыдычная дапамога для моладзі, якая пацярпела ад ціску па палітычных матывах ці ў гэты момант выпрабоўвае ціск па палітычных матывах.

Ажыцяўляцца праект будзе шляхам збора інфармацыі пра ціск з боку адміністрацыі навучальных устаноў, праўладных грамадзскіх і палітычных арганізацый, бо рана ці позна гэтыя людзі панясуць адказнасць за гэта.

Таксама ў межах гэтага праекта мы гатовы аказаць са свайго боку юрыдычную, псіхалагічную і маральную падтрымку для гэтага вас трэба напісаць у паведамленні суполкі ЎКантакце ці на пошту [email protected] .

А таксама заклікаем вас паведамляць пра факты ціску на вас па палітычных матывах, "загону" у такія арганізацыі як БРСМ, Белая Русь, Прафсаюзы і г.д, паведаміць пра гэта можна праз паведамленні суполкі ЎКантакце ці праз пошту. Ананімнасць гарантавана.
Навіны кампаніі
Узгадванне ў СМІ
Маеш факты ціска ці ёсць што расказаць?
Тады лістуй на [email protected]
Распавядзі пра кампанію сябрам
Made on
Tilda